Лекар-эмігрант: Пры ўсіх мінусах рэлакацыі ты ўсё роўна адразу пасля пераезду адчуеш сябе чалавекам

Каардынатар фонду медыцынскай салідарнасці Рустам Айзатулін — пра тое, чаму беларускія ўлады не могуць спыніць адток медыкаў.

v8x5zar5oncfiu291c_cbel3z8hyihi5wi_9bvii3yq.webp

— Адток медыкаў з Беларусі быў даўно, і пастановы аб утрыманні іх на працоўных месцах прымаліся ўжо досыць даўно, яшчэ з часоў, калі я паступаў у медыцынскі ўніверсітэт, — цытуеРустама Айзатуліна «Салідарнасць» са спасылкай на эфір DW. — Тады яшчэ спрабавалі прапаноўваць і абяцаць усялякія крэдыты, арэнднае жыллё або інтэрнаты, даплаты па месцах размеркаванняў, а аб павелічэнні заробкаў актыўна кажуць усе апошнія гады.

Аднак нічога з вышэйпералічанага выканана не было. Таму адток працягваўся. Але загаварылі пра яго гучна толькі пасля 2020 года, калі медычная супольнасць пачала сябе праяўляць, заявіла пра сябе як клас, які можа паўплываць на свядомасць мас.

Вядома, гэта было нявыгадна ўладзе. Да гэтага часу медыцынскіх работнікаў саджаюць, прызначаюць штрафы, арышты, суткі, многія на дадзены момант у Беларусі рэальна не могуць знайсці сабе працу, таму што ўнесены ў нейкія спісы «нядобранадзейных людзей».

У мяне ёсць прыклад, калі сям'я медыцынскіх работнікаў на працягу толькі аднаго года страціла чатыры месцы працы, таму што ўсюды прыходзілі спісы зверху. Не ведаю, чаму такая карусель з пошукам працы павінна стымуляваць медыкаў заставацца.


Глядзіце таксама

Доктар, які пакінуў Беларусь праз рэпрэсіі, мяркуе, што змяненне заканадаўства аб ардынатуры адток спецыялістаў спыніць не дапаможа.

— Вучоба ў ардынатуры, якую павялічылі да пяці гадоў, прадугледжвае пяцігадовую адпрацоўку там, куды цябе пашлюць. Гэта значыць, спачатку ты гэтых пяць гадоў ардынатуры будзеш атрымліваць зарплату ардынатара, а не медычную. А потым будзеш адпрацоўваць яшчэ пяць гадоў на месцы, ад якога не можаш адмовіцца, каб не кампенсаваць кошт навучання ў памеры, які перавышае двухразовы.

Адпаведна, людзі ўсё роўна будуць з'язджаць, таму што колькі б мінусаў не было ў рэлакацыі — і пераезд, і часам недахоп дакументаў, і недахоп сродкаў, і новую мову, і экзамены, і тая ж рэзідэнтура — ты ўсё роўна ў цэлым адразу пасля пераезду зможаш адчуць сябе чалавекам.

Таму што нават на першасных кантрактах у еўрапейскай краіне медыкі выйграюць па меншай меры фінансава. Ну а пасля стажу, рэзідэнтуры, гэта значыць, прыкладна праз тых жа пяць гадоў ты наогул можаш забыцца пра тое, кім быў у Беларусі.


Глядзіце таксама

— Калі, дапусцім, параўнаць перспектывы доктара праз шэсць гадоў у РБ і ў любой еўрапейскай краіне, то хутчэй за ўсё доктар у Беларусі праз такі час будзе ў той жа клініцы, у такім жа статусе, без якога-небудзь сацыяльнага і фінансавага задавальнення. Пераехаўшы ў Еўропу, праз такі ж час гэта будзе зусім іншы чалавек: высокааплатны спецыяліст, які мае абарону незалежнага прафсаюзу і кучу розных магчымасцяў.

Гэта значыць перспектыва для медыка ў Беларусі і за межамі — гэта дзве абсалютна паралельныя рэальнасці, адна з якіх упіраецца ў невядомасць, калі мы гаворым пра Беларусь, — адзначыў Айзатулін.