Леанід Судаленка з-за кратаў: «Застаюся з галоўным — сваім сумленнем і праўдай»
«Я дваццаць гадоў займаўся абаронай правоў іншых людзей і ў страшным сне не мог уявіць, што гэтую дапамогу ператвораць у крымінал», — напісаў палітвязень-праваабаронца ў лісце з-за кратаў.
Леанід Судаленка падзяліўся ў лісце думкамі пра сваё зняволенне, паведамляюць праваабаронцы:
«Я ўжо страціў і страчу на будучы час свабоду, але застаюся з галоўным — сваім сумленнем і праўдай. А з імі любыя выпрабаванні не страшныя. Усё праходзіць — і гэта пройдзе. Я дваццаць гадоў займаўся абаронай правоў іншых людзей і ў страшным сне не мог уявіць, што гэтую дапамогу ператвораць у крымінал».