Крама «Будзьма» працуе апошнія дні. Яшчэ можна зрабіць патрыятычны шопінг

Крама «Будзьма» зачыняецца на нявызначаны тэрмін. Пра гэта заяўлена афіцыйна, але тавары ў беларускай стылістыцы яшчэ можна набыць да канца тыдня.

11330300d8203641abf4c535d33fd3fa.jpg

— Дарагія сябры! — гаворыцца ў паведамленні крамы «Будзьма». — Як вы ўжо ведаеце, мы прыпыняем працу нашай крамы. Гэты тыдзень будзе апошнім, а далей мы сыходзім на «канікулы» на нявызначаны тэрмін.

Калі ў вас ёсць жаданне дапамагчы нам, можаце замовіць штосьці з асартыменту нашай крамы на сайце www.budzma-krama.by. Будзем шчыра ўдзячныя за дапамогу!  

Замовы прымаюцца да 23:59 чацвярга 10 чэрвеня.

Замову можна аформіць:

— у інтэрнэт-краме www.budzma-krama.by

— па тэлефоне +375 (33) 367 36 10

Забраць замову можна з панядзелка па пятніцу з 16:30 да 19:30 у пункце самавывазу па адрасе: Мінск, вул. Кнорына 6Б, творчая прастора VIR.

Апошні дзень выдачы замоў — 11 чэрвеня да 19:30.

Дзейнічае дастаўка:

— кур’ерам па Мінску;

— поштай па Мінску / РБ / за мяжу.