Коткі распавядаюць пра капіталізм: новы стрыт-арт у Мінску (фота)

На вуліцы Кастрычніцкай у Мiнску з'явіўся новы арт, дзе літаральна «на котках» тлумачаць, што такое капіталізм.

img_20181222_154640_logo.jpg

Хтосьці абклеіў бетонны плот малюнкамі коткі з надпісамі «капіталізм — гэта ...». Котка «распавядае», што «капіталізм — гэта калі нават таленавітага мастака чуваць, толькі калі ён добра прадаецца і прыносіць прыбытак», «капіталізм — гэта калі тым, хто будуе дамы, няма дзе жыць, і ледзь хапае на арэнду», «капіталізм — гэта калі ўсіх з дзяцінства прывучаюць думаць, што чалавек чалавеку — воўк».

img_20181222_154742_logo.jpg


Усяго на сценах 22 малюнкі з надпісамі. 

img_20181222_154753_logo.jpg