Клубу плавання Аляксандры Герасімені адмаўляюць у арэндзе. Прычына — яе палітычная пазіцыя
Двухразовы прызёр Алімпіяды Аляксандра Герасіменя заявіла, што яе клубу плавання не падпісваюць дамову арэнды ў школе № 2 з-за палітычнай пазіцыі знакамітай спартсменкі.
— Школа № 2 не плануе падпісваць з намі дамову, яны ўжо запаўняе групы сваімі дзецьмі са школы. У такой сітуацыі мы апынуліся з-за нашай палітычнай пазіцыі, якая складаецца ў тым, што мы не падтрымліваем гвалт і дзейны рэжым, — заявіла спартсменка ў звароце да бацькоў, чые дзеці займаюцца ў яе клубе.
— На дадзены момант клуб знаходзіцца пад дзяржаўнай санкцыяй, у прыватнасці санкцыяй упраўлення адукацыі Фрунзенскага раёна, дзе нам проста не падпісваюць арэнду і не даюць магчымасці працаваць з нашым дзеткамі. Мы разумеем, што дзеці абсалютна ні пры чым, яны апынуліся крайнімі, і лічым, хоць кіраўніцтва і магло праявіць шэраг пэўных чалавечых якасцяў, на жаль, яны іх не праявілі, і нашы дзеці апынуліся за бортам.
Хачу адзначыць, што вы ўсе маеце права падаць скаргу, калектыўную скаргу ва ўпраўленне адукацыі. Ад сябе адзначу, мы не будзем здавацца, а будзем змагацца за наша права і нашых дзяцей, будзем адстойваць той час, які нам належаў. Я прыношу прабачэнні ад клуба, што ў дадзенай сітуацыі нашы дзеці ўжо некалькі тыдняў не плаваюць. Але ўпэўненая, што вельмі хутка ўсё скончыцца і мы з вамі зноў убачымся на блакітных дарожках.
Паводле tut.by