Кітай прыпыніў авіязносіны з Беларуссю
Рэйсы па маршруце Пекін— Мінск — Пекін прыпыненыя з 9 лістапада на тыдзень, паведаміла пасольства Беларусі ў Кітаі.
«Дэпартаментам грамадзянскай авіяцыі КНР прынята рашэнне аб прыпыненні з 9 лістапада выканання рэйсаў СА721/СА722 па маршруце Пекін — Мінск — Пекін на тыдзень», — гаворыцца ў паведамленні, перадае АФН.
Прычынай адмены з’яўляюцца пяць пацверджаных выпадкаў заражэння каронавірусам, выяўленых па прылёце ў пасажыраў рэйса СА722 Мінск — Пекін 24 кастрычніка.