Кіраўніка дэпартамента БФФ Жукава асудзілі на 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

Суд Цэнтральнага раёна Мінска вынес прысуд былому кіраўніку дэпартамента судзейства і інспектавання Беларускай федэрацыі футбола Андрэю Жукаву.

zhukau_0501.jpg

Жукава прызналі вінаватым у атрыманні хабару і перавышэнні ўлады або службовых паўнамоцтваў. Ён асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Акрамя таго, Жукаву забаронена займаць кіруючыя і адміністрацыйныя пасады на працягу пяці гадоў.

Дарэчы, суд вынес акурат той прысуд які прасіў пракурор. Абарона Жукава прасіла асудзіць яго толькі на тры гады пазбаўлення волі.

Як паведамлялася раней, Жукава вінавацілі ў атрыманні хабару за прызначэнне канкрэтных суддзяў на тыя ці іншыя матчы.

Паводле Еўрарадыё