Каталіцкія біскупы просяць у Лукашэнкі адтэрміноўку ад прызыву святароў у войска

Каталіцкія біскупы Беларусі звярнуліся да кіраўніка краіны з просьбай разгледзець пытанне аб прадастаўленні адтэрміноўкі ад праходжання вайсковай службы семінарыстам і святарам прызыўнога ўзросту.

Фота: Сяргей Балай, TUT.BY

Фота: Сяргей Балай, TUT.BY


Нагадаем, цягам траўня вялікая колькасць семінарыстаў і каталіцкіх святароў прызыўнога ўзросту атрымалі позвы для праходжання тэрміновай вайсковай службы.
Пазней стала вядома, што позвы атрымліваюць і праваслаўныя семінарысты.
“Згодна з даручэннем Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 13 красавіка 2006 г. у межах падрыхтоўкі праекта ўказа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў накіроўвае ў Міністэрства абароны хадайніцтвы аб прадастаўленні адтэрміноўкі ад прызыва на тэрміновую вайсковую службу для святароў і студэнтаў вышэйшых духоўных навучальных установаў”, – гаворыцца ў звароце каталіцкіх біскупаў Беларусі, паведамляе catholic.by.
“Таксама ў жніўні 2017 года у адказ на запыт апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў дыяцэзіі Каталіцкага Касцёла ў Беларусі падалі адпаведную інфармацыю для прадастаўлення адтэрміноўкі на 2018 год святарам і студэнтам вышэйшых духоўных навучальных установаў.
У сувязі з гэтым, а таксама з улікам усё яшчэ недастатковай колькасці мясцовых святароў для працы ў парафіях Беларусі, і беручы пад увагу тое, што ў выпадку прызыву студэнтаў вышэйшыя духоўныя семінарыі не змогуць існаваць", канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі звярнулася да Лукашэнкі з просьбай разгледзець пытанне аб прадастаўленні адтэрміноўкі ад праходжання вайсковай службы студэнтам-семінарыстам і святарам прызыўнога ўзросту.