Журналіст «Новага Часу», Калеснікава, Знак, Севярынец. Хто яшчэ трапіў у спіс экстрэмістаў
У пералік датычных да экстрэмісцкай дзейнасці, які апублікавала сёння МУС, увайшлі 140 чалавек. Амаль усе яны адбываюць пакаранне, многія маюць статус палітвязня.
У пералік датычных да экстрэмісцкай дзейнасці, які апублікавала сёння МУС, увайшлі 140 чалавек.
Сярод іх:
Максім Знак, адвакат;
Марыя Калеснікава, арт-менеджарка і музыка, лідарка штаба Віктара Бабарыка;
Павел Севярынец, палітык;
Яўген Афнагель, Андрэй Войніч, Максім Вінярскі, актывісты «Еўрапейскай Беларусі»;
Мікола Дзядок, журналіст і актывіст анархісцкага руху;
Арцём Баярскі, былы студэнт хімічнага факультэта БДУ, чатыры разы стыпендыят Спецыяльнага фонду прэзідэнта па падтрымцы адоранай моладзі;
Сяргей Пятрухін, аўтар ютуб-каналаў «Народны рэпарцёр» і «Youtube-дэпутаты»;
Аляксандр Кабанаў, аўтар ютуб-канала «Народны рэпарцёр», прэс-сакратар ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай.
У паведамленні МУС адзначаецца, што ў пералік уключаныя грамадзяне, «у дачыненні да якіх маецца прысуд суду ў сувязі з учыненнем крымінальных злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці», які ўступіў у законную сілу.
Паводле reform.by.