Яшчэ адзін дэманстратыўны арышт. У Лоеве падлетку начапілі кайданкі на сцэне Дома культуры

У Лоеве падлетка ўзялі пад варту проста на сцэне гарадскога цэнтра культуры. Фатаздымкі, як хлопцу чапляюць кайданкі на вачах у аўдыторыі, апублікавала раённая газета «Лоеўскі край».

lojeu_1301_1.jpg

Выданне сцвярджае, што 16-гадовы хлопец здзейсніў серыю крадзяжоў.

lojeu_1301_3.jpg

Паводле «Еўрарадыё».