Ярмошына: «Пасля вайны мой бацька ваяваў з «бендэраўцамі» на Львоўшчыне»
Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына расказала рэсурсу «Спутнік» пра свайго бацьку-вайскоўца.
Паводле яе слоў, бацька, Міхаіл Гаркавенка, быў артылерыстам. «Самая яркая гісторыя, якую я запомніла з яго рэдкіх успамінаў, гэта аповяд пра раненне і шпіталь, у якім знаходзіліся
такія ж цяжка параненыя байцы», — расказала Ярмошына.
У бацькі было настолькі моцнае сківічнае раненне, што яго адправілі ў шпіталь у Ташкент. Было вельмі голадна, распавядаў ён дачцы, параненых у шпіталі кармілі кашай, якая складалася з вады і
рысу. «Бацька пасля Ташкента рыс наогул не еў ніколі - ні плоў, нічога. І ён распавядаў, што для таго, каб выжыць, байцы, у якіх было імянная зброя, стралялі чарапах. Гэта ж быў Ташкент,
пустыня, стэпы, чарапах было шмат. І вось з іх варылі наварысты суп», - адзначыла кіраўнік ЦВК.
«Яшчэ быў аповед мамы пра бацьку. Паводле яе слоў, у выніку кантузіі ён быў нейкі перыяд глуханямым. І былі моманты, распавядала мама, калі ён хацеў пакончыць з сабой. Але потым
паступова вярнулася гаворка, а потым і слых вярнуўся. І паволі сышла безвыходнасць», — працягнула Ярмошына.
Яшчэ адзін дзіцячы ўспамін: яна ніколі не бачыла, якія ў бацькі былі зубы. «Потым я зразумела, што зубы ў яго былі жалезныя. Ён быў маладзейшы за маму на тры гады, і ў той час яму было
крыху за дваццаць», — распавяла яна.
Бацька таксама распавядаў ёй, што за ўсё ваенныя гады чалавека забіў толькі адзін раз. «Я яму кажу — як адзін раз? Ты ж камандаваў артылерыйскай батарэяй?! Ён казаў: не, калі з
гарматы страляў, іх не бачыў, але аднойчы была штыкавая атака, і я забіў штыком ворага. Вось і ўсё апавяданні», - адзначыла Ярмошына.
Бацька кіраўніцы ЦВК ваяваў на Украінскім фронце, вайна для яго скончылася ў Венгрыі, у яго медаль за вызваленне Будапешта. «Пасля вайны ён ваяваў з бендэраўцамі ў Львоўскай
вобласці», успамінае Лідзія Ярмошына. Менавіта так, пра «бендэраўцаў» піша «Спутнік».
«Бацька памёр 11 гадоў таму. Мае бацькі развяліся, калі ім было пад 60 гадоў. Гэта было 38 гадоў таму, у той, год, калі нарадзіўся мой сын. Яны зусім не пасавалі адзін аднаму. Тата
проста загуляў пад старасць гадоў. І ў 57 ён быў цікавы мужчына з подпалкоўніцкай пенсіяй, з машынай… Увогуле, зайздросны жаніх. І ў іншым шлюбе ён паспеў адзначыць сярэбранае
вяселле», — падзялілася Ярмошына.
паводле «Спутнік»