Як беларускай дзяўчыне трапіць у Галівуд?
Галівудская “зорачка з Беларусі Алёна АДЗІНЕЦ знялася ў трох фільмах. Зараз яе запрасілі на здымкі стужкі з удзелам Нікаласа Кейджа. Цікава, што Алёна паходзіць з Гомельскай вобласці, райцэнтра Акцябрскі, які стаў вядомым дзякуючы “шэдэўральнаму спеву Ксюшы Дзягелькі. Але пакуль яе зямлячка спявае “долой мини-юбки, короткое, узкое, прыгажуня Алёна менавіта ў такім адзенні бадзёра ўздымаецца па кар’ернай лесвіцы Галівуда.
Галівудская “зорачка з Беларусі Алёна АДЗІНЕЦ знялася ў трох фільмах. Зараз яе запрасілі на здымкі стужкі з удзелам Нікаласа Кейджа. Цікава, што Алёна паходзіць з
Гомельскай вобласці, райцэнтра Акцябрскі, які стаў вядомым дзякуючы “шэдэўральнаму спеву Ксюшы Дзягелькі. Але пакуль яе зямлячка спявае “долой мини-юбки, короткое,
узкое, прыгажуня Алёна менавіта ў такім адзенні бадзёра ўздымаецца па кар’ернай лесвіцы Галівуда. Журналіст НЧ Алена Барэль звязалася з Алёнай Адзінец, якая зараз жыве ў
Лас-Вегасе, каб даведацца, якім чынам звычайная беларуская дзяўчына апынулася ў віры сусветнай кінаіндустрыі.
Баялася кастынгаў з-за дрэннай англійскай
— Алёна, як ты апынулася ў Галівудзе? Гэта быў шчаслівы выпадак ці мэта, да якой упарта ішла?
— Я з’ехала ў ЗША тры з паловай гады таму па студэнцкаму абмену і засталася. Дрэнна ведала англійскую мову, таму ў першы год не знайшла сталай працы. Каб набрацца моўнага досведу,
вырашыла рабіць нешта карыснае і цікавае для сябе і пайшла на курсы: спачатку — мадэлінга (паўгады), а потым — акцёрскага майстэрства ў студыі “Maximum Entertainment
Productions (тры месяцы). На апошніх я атрымала сертыфікат “Акцёр кіно, і мне пачалі дасылаць запрашэнні на разнастайныя кастынгі. Менавіта кастынгаў я жудасна
палохалася, бо там трэба было прамаўляць дыялогі, а мая англійская яшчэ была слабай. Але ўсе ж я здолела сябе зарэкамендаваць, і ў выніку пачала зарабляць акцёрскім майстэрствам.
— Як ты трапіла ў першы фільм, і што рабіла для таго, каб цябе заўважылі, вылучылі сярод іншых прэтэндэнтак на ролю?
— Я праходзіла мноства кастынгаў яшчэ падчас вучобы ў акцёрскай школе. Стваральнікі майго першага фільма асабліва не глядзелі на досвед і майстэрства, там патрэбна была дзяўчына на ролю
сяброўкі галоўнай гераіні серыяла. Літаральна тры радкі тэксту, а ўвесь астатні час усміхацца і добра выглядаць — карацей, сумна. Я нічога адмысловага не рабіла, каб мяне заўважылі на тым
кастынгу. Але я была вельмі рада, бо тое быў мой першы досвед у амерыканскіх здымках.
Іншапланецянка і вядзьмарка
— У якіх галівудскіх фільмах ты яшчэ знялася? І якія ролі грала?
— Напэўна, “галівудскія — крыху гучна. Я жыву не ў горадзе “амерыканскай мары — Лос-Анджэлесе, а ў Лас-Вегасе, дзе працуюць студыі,
якія супрацоўнічаюць з галівудскімі. Знялася ў трох серыялах для амерыканскай тэлевізіі, у другасных ролях. Мне было цікава паглядзець, нешта даведацца і адчуць сам здымачны працэс. Дый і долары тады
былі за радасць таксама.
Ролі былі вельмі простыя: граць наведвальніцу бара і піць “Martini за стойкай, потым — даму, якая выйграла буйную суму грошай у казіно і таму ад шчасця крычыць пра гэта.
Таксама была ў ролі наведвальніцы клуба, якая нахабна шрурхае галоўную гераіню.
Апошні, чацвёрты па ліку праект быў ужо не серыяльным: стужка “The Visitors (“Візіцёры) італьянскага рэжысёра Джавані Сціца (Giovanni Sticco), які спецыялізуецца
на прывідах, вядзьмарстве, зомбі дый іншапланецянах. Ён вельмі спецыфічны рэжысёр, але ў гэтым — яго разынка, мне было цікава з ім працаваць. Я грала іншапланецянку.
— Які ён — механізм кастынгаў у Галівудзе, і ці абавязкова, каб трапіць у фільм, быць акцёрам?
— У большасці сваёй усе кастынгі аднолькавыя: трэба прачытаць дыялог, распавесці пра сябе, паўсміхацца, расхваліць сябе. І, вядома ж, трэба быць “бачнай, вылучацца з
сотняў канкурэнтак, мець свой шарм. Але падчас здымак я сустрэла шмат дзяўчат і хлопцаў, якія не заканчвалі курсы акцёрскага майстэрства, у ЗША можна паспрабаваць сябе ў гэтай сферы нават без
адпаведнай школы.
— Што давялося змяніць у вонкавым выглядзе (напрыклад, адбяліць зубы, нарасціць валасы, загарэць у салярыі), каб упісацца ў пэўны “стандарт для
кінакамеры?
— Цікавае пытанне, але я нічога ў сабе не мяняла, бо падчас здымак стылісты і грымёры цябе мяняюць, як ім патрэбна. Напрыклад, для фільма “The Visitors
майстар-візажыст нарасціла мне валасы і вейкі, адбяліла твар. Яны самі ўпісваюць нас у “стандарт. Усе ж тут добра разумеюць, што нават самыя “зорныя знакамітыя
акцёры і акторкі — звычайныя людзі, шмат каго з іх я бачыла. А візажысты, майстры, фатографы робяць дзівосную працу для надання гэтага “зорнага галівудскага бляску.
— Распавядзі пра свае ганарары. Колькі ў сярэднім плацяць пачаткоўцам?
— За першы фільм атрымала мінімальны ганарар: здымачны дзень — 160 долараў. Канешне, цябе яшчэ кормяць, пояць увесь дзень, але грошы плацяць маленькія. Але ўжо калі роля са словамі
і больш значная, чым тады была ў мяне, то ў сярэднім — 800 долараў. Тое, што я агучыла, — для пачаткоўцаў без досведу працы.
— На што хапае тваіх акцёрскіх грошай? Магчыма здымаць жыллё ў Лас-Вегасе ці набыць уласнае?
— Дарэчы, у Вегасе жыллё недарагое. У нас з мужам — мы ажанілася амаль чатыры гады таму — ва ўласнасці вялікі дом, усе крэдыты па якому мы ўжо сплацілі. Ёсць прыслуга.
Грамадзянства ЗША я атрымаю ў гэтым снежні.
— Днямі цябе запрасілі на здымкі фільма з удзелам Нікаласа Кейджа. Працаваць на адной пляцоўцы са знакамітым акцёрам — перамога для цябе?
— Я гэтага акцёра люблю і лічу адным з лепшых у Галівудзе. Спадзяюся, што вазьму ўдзел у гэтым праекце. Здымкі будуць праходзіць у штаце Луізіяна на працягу 2–3 месяцаў. Усе
залежыць ад майго мужа — ці адпусціць ён мяне туды. Я на гэта вельмі спадзяюся!
— Як будзе называцца фільм, хто рэжысёр, і якую ролю ты там будзеш выконваць?
— Гэта ўсё той жа Джавані Сціца. Я сустракаюся з ім на гэтым тыдні, мы абмяркуем усе дробязі. Ён патэлефанаваў мне сам і запрасіў на ролю. Стужка будзе пра ведзьмакоў і практыкаванні рэлігіі
вуду. Напэўна, вядзьмарку давядзецца ўвасабляць.
Вучаніца чэмпіёна ЗША па боксе
— Кіназдымкі — твая асноўная праца ў Штатах? Ці ты займаешся нечым яшчэ?
— Насамрэч, здымкі — гэта маё хобі. Па жыцці я — трэнер. Гэта маё ўсё! На радзіме я скончыла радыётэхнічны ўніверсітэт (БДУІР), апрача гэтага — Акадэмію
фізкультуры па спецыяльнасці “інструктар па аэробіцы і трэнер трэнажорнай залы. Упэўнена на 100 адсоткаў, што мая трэнерская кар’ера перасягае ўсе, што я рабіла дагэтуль.
Гэта тое, што я маю і люблю, і без трэніровак не магу жыць! Вось мой фітнэс-бюджэт: ёга мне каштуе 300 долараў за два месяцы безлімітнага наведвання, трэнажорная зала і басейн — 45 долараў
на месяц, а вось маё новае захапленне — бокс — самае дарагое, бо мяне трэніруе чэмпіён ЗША па боксу ў лёгкай вазе Дэрык Харман (Derrick Harmon). За гадзіну трэніровак я плачу яму
паўсотні баксаў.
— Выдатная фізічная форма — ключ да дзвярэй Галівуда?
— Мая фізічная форма наўрад ці дапамагла мне ў кастынгах, бо ў фільмы патрабуюцца разнастайныя тыпажы. Але яна дакладна надала мне ўпэўненасці і адвагі, а таксама дапамагла адчуваць сябе
прывабнай.
Канешне, можна было б развіваць сваю акцёрскую кар’еру больш інтэнсіўна, але, шчыра кажучы, мяне раздражняюць бясконцыя тысячы дубляў, і я вельмі не люблю кастынгі… Самае складанае
для мяне — чаканне. Здымачны дзень падзелены на некалькі частак — эпізодаў. І часам даводзіцца гадзінамі сядзець і чакаць, калі адздымаюць папярэднія эпізоды і пяройдуць да твайго.
Тады пачынаецца: мільён дубляў, карэкцый, нюансаў… Я ніколі не палохалася камеры і людзей, гэта дапамагае. Няма сарамлівасці і збянтэжанасці, таму ўсё ідзе прасцей і хутчэй падчас здымкі
эпізоду, у якім удзельнічаеш.
— З кім са знакамітасцяў ты мела зносіны, і што ў кінаіндустрыі цябе ўразіла больш за ўсё?
— Я не магу пахваліцца нейкімі нерэальнымі знаёмствамі, але спадзяюся, што ў Беларусі чулі пра такіх акцёраў, як Джэймс Белушы — я здымалася з ім два гады таму, а таксама Мэцью
МакКонагі — ведаю яго праз сяброў, а не па здымках. Больш за ўсё ўразіла тое, што на здымачный пляцоўцы знакамітыя акцёры паводзяць сябе як каралі, а потым, пасля здымак, на вечарынках
падыходзяць і лісліва спрабуюць пазнаёміцца з табой як звычайныя мужчыны. Яны, як і ўсе, вяселяцца і п’юць.
Як трапіць на вілу да Шэр
— На некаторых з выкладзеных у сацсетках фота ты адпачываеш на віле спявачкі Шэр. Як ты туды трапіла, і ці так патрэбна наведваць свецкія тусоўкі, каб цябе заўважылі дэміургі
кіно?
— Наведванне тусовак заўсёды працуе. І не толькі ў Галівудзе, але і паўсюль. А да Шэр я трапіла наступным чынам: пазнаёмілася на адпачынку ў Лос-Анджэлесе з кастынг-дырэктаркай
“Universal Studios Hollywood Сідні Люмет (Sidney Lumet). Доўгі час мы кантактавалі. Знакамітасці — яе праца. Сідні мяне і запрасіла на вечарынку на вілу Шэр.
— Што ты параіш звычайным беларускім дзяўчынам, якія, седзячы перад тэлевізарам, мараць пайсці зайздроснай дарожкай Анджэліны Джолі ці Скарлет Ёхансан?
— Парада — проста ісці наперад і нічога не баяцца. Мы самі будуем сваё жыццё, і апраўданні “ой, гэта недасяжна, я гэтага не змагу, я так далёка ад Амерыкі, я не ведаю
англійскай мовы, я не здолею заехаць туды, я баюся зменаў — проста слабасць! Усё ў нашых руках. Я сама вырасла ў беларускай глыбінцы, марыла хаця б у Мінск
пераехаць…
Сёння ў мяне ў Вегасе свой дом з прыслугай, праца трэнера, якую я люблю, цікавае захапленне здымкамі ў кіно, цікавыя знаёмствы з вядомымі людзьмі і планы пра светлае, паспяховае і шчаслівае
жыццё.