Як дапамагчы сабе, калі адчуваеш страх згвалтавання?

Такія трагічныя падзеі, як смерць беларускі ў Польшчы, на якую быў здзейснены жорсткі напад, не могуць не адбіцца на псіхалагічным стане многіх беларусак па ўсім свеце. 

adno_akno.jpg

Важна разумець, што прыступ панікі ці ўзмацненне фонавай трывожнасці, боязь выходзіць на вуліцу ў цёмны час сутак — натуральная рэакцыя на трагедыю. Як сабе дапамагчы?

Першае, што вы можаце зрабіць са сваімі неадчэпнымі думкамі — лагічныя дзеянні і аргументы «супраць». 

Глядзіце таксама

Прадумайце, як вы будзеце дзейнічаць у выпадку нападу. Паклапаціцеся пра сваю бяспеку настолькі, наколькі гэта магчыма. Гэта дапаможа зменшыць страх, узяць сітуацыю пад кантроль.

Прагаварыце свае страхі з партнёрам, падзяліцеся асцярогамі з блізкімі. Памятайце, што баяцца — гэта нармальна, асцерагацца — гэта прадбачліва.

У выпадку панічнай атакі або росту трывожнасці выкарыстоўвайце вядомыя вам тэхнікі для змяншэння трывогі: дыхальныя практыкі, тэхнікі адцягнення ўвагі і гэтак далей.

Глядзіце таксама

Калі трывога нарастае і вы не ведаеце, як з ёю справіцца, патэлефануйце на «гарачую лінію» службы «Адно акно», дзе вам дапамогуць крызісныя псіхолагі.

Кансультанты службы таксама могуць дапамагчы ў выпадку, калі гвалт усё-ткі адбыўся — і акажуць дапамогу і падтрымку сваякам і блізкім пацярпелых.

Чат і «прамая лінія» працуюць з 12 да 20:00 па беларускім часе. 

Сайт: by.social

Паводле прэс-рэлізу