Інспекцыя электрасувязі: Бясплатны Wi-Fi у аўтобусах толькі з дазволу… Мінабароны

З’яўленне бясплатнага Wi-Fi у аўтобусах, анансаванае мабільным аператарам life:), пад пагрозаю.



wifi.jpg

Фота з сайта belsat.eu

Паводле заканадаўства, без рэгістрацыі раздаваць Wi-Fi можа толькі «канцавая (абаненцкая) апаратура Wi-Fi, усталяваная ўнутры будынкаў і збудаванняў, якая не выкарыстоўвае антэны, якія ўстанаўліваюцца па-за межамі будынкаў і збудаванняў». Пра гэта паведамляе Беларускае дзяржаўная інспекцыя па электрасувязі (УП «БелДІЭ»).

У выпадку з аўтобусамі абсталяванне і антэны прыйшлося б размясціць непасрэдна ў аўтобусах. Такое выкарыстанне не адпавядае закону, а таму патрабуе рэгістрацыі.

«Паколькі транспартныя сродкі не з’яўляюцца будынкамі і збудаваннямі, то ў адпаведнасці з пастановамі Мінсувязі і рашэннем Дзяржаўнай камісіі па радыёчастотах пры Савеце Бяспекі для выкарыстання пунктаў доступу Wi-Fi, усталяваных унутры транспарту, патрабуецца дазвол у «БелДІЭ» і ўзгадненне з Мінабароны».

Выкарыстанне пунктаў доступу Wi-Fi унутры транспарту без дазволу — незаконнае і цягне за сабой адміністратыўную адказнасць, нагадваюць у наглядным органе.

 belsat.eu