«Іх фашызм ніжэй за ўзровень пасрэднасці». Чаму Бондарава назвала Быкава «нацыстам»
Кіберказачка Вольга Бондарава дажыла да таго, што ў сваім тэлеграм-канале назвала «нацыстам» Васіля Быкава — славутага пісьменніка, які ваяваў супраць гітлераўцаў, ледзве не загінуў, а потым прысвяціў сваю творчасць вайне, стаў сапраўдным класікам і быў намінаваны на Нобелеўскую прэмію. Сёлета беларусы адзначаць 100-годдзе з нараджэння аднаго са сваіх самых улюбёных літаратараў.
Беларусы — але не
такія доўбні як Бондарава. Аб вытоках нянавісці «прафесійнай дармаедкі» — дый
усяго лукашэнкаўскага рэжыму — разважае
тэлеграм-канал «Лісты да дачкі».
«Прафесійная дармаедка Бондарава назвала франтавіка Васіля
Быкава нацыстам, — піша
тэлеграм-канал. — І здавалася б, хто такая Бондарава, каб я табе пра яе
наогул казаў. А вось скажу. Таму што дармаедка Бондарава — увасабленне сведак
стабільнасці ў іх публічных праявах. Што ў іншых сведак стабільнасці на розуме, тое ў дармаедкі Бондаравай на языку.
Вось пачыналася ўсё з прыгожай чорнай формы ў красаўцаў. І з ГУБАЗіК, якім падабалася называць сябе гестапікамі. А цяпер у сваім генацыдзе беларускага народа сведкі стабільнасці дайшлі ўжо да поўнай неадрознасці ад нацыстаў. Нацыстам Быкаў быў вораг, таму што ён-то з нацыстамі ваяваў. І сведкам стабільнасці ён таксама вораг. Як нацыстам, з якімі ваяваў.
А ўсё чаму? Таму што фашызм з нацысцкім абцяжараннем гэта тое, што адпавядае іх разуменню моцнай прэзідэнцкай рэспублікі. Прафесійная дармаедка Бондарава змагаецца ж не толькі з беларускай нацменшасцю ў Беларусі. Усялякія іншыя іншародцы, а папросту кажучы, унтэрменшы, ёй таксама не падабаюцца.
Праўда, фашызм у сведкаў стабільнасці не другі, а трэці. Натхнёны ў асноўным Мюлерам з кіно пра Шцірліца. З усімі адпаведнымі фашызму знешнімі атрыбутамі. Вось усё ў іх ёсць. І тысячы зняволеных, і сотні тысяч тых, хто з'ехаў, і непрыязнасць, да ўсіх, хто на іх не падобны, і абцяжаранне вялікага белага чалавека, які распавядае манголам пра гісторыю іх Чынгісхана. Таму што ён жа гісторык. А яны ж манголы.
А вось глыбокага ўнутранага зместу іх фашызму не хапае. Таму што, глыбокі ўнутраны змест сведкі стабільнасці самі сабе прыдумаць не ўмеюць, а навучыць іх няма каму. Яны, вядома, стараюцца. Малююць трыумф сваёй волі з кожнага тэлевізара. Але волі для трыумфу катэгарычна не хапае. Ні волі, ні розуму, ні ўяўлення.
Таму што іх фашызм, гэта не дыктатура пасрэднасці, як яно звычайна бывае ў жыцці. Іх фашызм — дыктатура, якая ніжэй за ўзровень пасрэднасці. Таму што атрымліваецца, то і будуюць. Фашызм на мінімалках, без лішняга інтэлектуальнага абцяжарання».