Група беларускіх фемактывістак стварыла сайт юрыдычнай самадапамогі для жанчын

Рэсурс уяўляе сабой набор з пяці матэрыялаў з вобласці сямейнага права, якія тлумачаць алгарытм дзеянняў у выпадках хатняга гвалту, разводу, падзелу маёмасці, нявыплаты аліментаў і пастаноўкі сям'і на ўлік, нібыта што знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

spravka_fb__1_.png


«У цяперашні час большасць "жаночых" арганізацый і актывістак вымушана спынілі сваю дзейнасць у Беларусі. Разважаючы пра спосабы дапамогі беларусам у няпростай сітуацыі, мы стварылі сайт, дзе ў лаканічнай форме выкладзеная важная юрыдычная інфармацыя, неабходная для таго, каб хутка разабрацца ў прававых пытаннях і зразумець магчымыя варыянты дзеянняў», — адзначаецца на сайце.

Усе матэрыялы ўтрымліваюць узоры заяў і скаргаў, якія дапамогуць пачаць працэдуру па абароне сваіх правоў самастойна.

Таксама сайт прадугледжвае магчымасць кансультацыі ў юрысткі.

Таксама ёсць акаўнты праекта ў Інстаграм і Facebook.