Гід-буклет "Шляхамі паўстання" прэзентуюць 22 лістапада
22 лістапада ў мінскім офісе Руху “За Свабоду” адбудзецца прэзентацыя буклета “Шляхамі паўстання 1863” (аўтар — Эдвард Дмухоўскі), выдадзенага да Года Каліноўскага.
Гэта кніжкі-гід, з якой смела самастойна можна выпраўляцца ў вандроўку па паўстанцкіх мясцінах.
На прэзентацыі можна будзе займець сабе асобнік. Электронную версію можна спампаваць ужо цяпер тут.
Прэзентацыя пачнецца а 18-й гадзіне па адрасе пр-т Незалежнасці, 80–73.