Дзіцячы пісьменнік Уладзімір Ягоўдзік, які ішоў на Свіслач карміць качак, атрымаў штраф 810 рублёў
А мог і на суткі прысесці.
Дзіцячы пісьменнік Уладзімір Ягоўдзік, які ішоў на Свіслач карміць качак і быў затрыманы, атрымаў штраф 810 рублёў. Пасля суду яго ўжо вызвалілі, зараз ён знаходзіцца дома, паведаміў ў фэйсбуку мастак Павел Татарнікаў. І дадае: «Цэлы, здаровы (папярэдне), удома».
Уладзімір Ягоўдзік быў затрыманы ў нядзелю, недзе паміж 16.15 і 17.15 у раёне вуліцы Лесі Ўкраінкі — праспект Пераможцаў — набярэжная Свіслачы. Паведамлялася, што ён пайшоў з хаты з батонам — па сваёй звычцы карміць качак на рэчку. Ноч Уладзімір Іванавіч правёў у Цэнтральным РУУСе.