Дзень Волі: суцэльныя затрыманні (фота)
Сотні жорстка затрыманых, збітыя. Канчатковая зачыстка адбылася каля 15.30, праз паўтары гадзіны пасля пачатку акцыі, калі з калоны, якая рухалася да Кастрычніцкай плошчы, сталі выдзіраць людзей. Таксама затрымлівалі ўсіх, хто выходзяць з падземнага пераходу на плошчы Перамогі.
Тое, што адбываецца сёння на Акадэміі навук у Мінску, нагадвае стары анекдот:
— На мітынгу быў?
— Быў!
— У машыну!
— На мітынгу быў?
— Быў.
— У машыну.
— На мітынгу быў?
— Не быў.
— Хуценька на мітынг і ў машыну.