Дзень працы ў Беларусі: тысячы палітзняволеных працуюць за 1,5 долара ў месяц

Цяперашні Дзень працы 1 траўня і тэма змагання за правы працоўных паўсталі ў сярэдзіне XIX стагоддзя. Калі б рабочым раптам прыйшлося змагацца за тое ж у сённяшняй Беларусі, у іх было б мала шанцаў. Мірныя акцыі не ўзгадніў бы выканкам, а забастоўкі скончыліся б прыездам АМАП і масавымі звальненнямі.

volha_harbunova_novy_czas10_logo.jpg_logo.webp

Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета Вольга Гарбунова  выказалася з нагоды 1 траўня — Міжнароднага дня салідарнасці працоўных або  Дня працы:

Гэты дзень адзначаюць пад рознымі назвамі ў многіх дзяржавах. У шмат якіх краінах гэта дзяржаўнае свята, якое мае на мэце праявіць павагу да працоўных. Дзень працы 1 траўня і тэма змагання за правы працоўных у сучасным выглядзе паўсталі ў сярэдзіне XIX стагоддзя. Тады працоўны рух вылучыў у якасці аднаго з асноўных патрабаванняў увядзенне васьмігадзіннага працоўнага дня.

Пра гэта нагадвае і Вольга Гарбунова і адзначае, што амаль два стагоддзі таму працоўным было прасцей змагацца за свае правы, чым нашым сучаснікам у цяперашняй Беларусі:

— Сёння ў Беларусі і шмат дзе ў свеце адзначаюць Дзень працы. Яго вытокі – у барацьбе рабочых за свае правы. Адным з асноўных іх патрабаванняў яшчэ ў 19 стагоддзі было ўвядзенне 8-гадзіннага працоўнага дня.

Калі б рабочым раптам прыйшлося змагацца за тое ж у сённяшняй Беларусі, у іх было б мала шанцаў. Мірныя акцыі не ўзгадніў бы выканкам, а забастоўкі скончыліся б прыездам АМАП і масавымі звальненнямі.

Умовы неспрыяльныя. Незалежны прафсаюз ліквідаваны. А праўладны здольны толькі ўхваліць чарговае рашэнне начальства: не працягнуць кантракт нязручнаму супрацоўніку, і нават зладзіць публічны наганяй на агульным сходзе. З асвятленнем у раёнцы.

Глядзіце таксама

«Першамай» праходзіць у Беларусі ва ўнікальнай атмасферы.

Калі тысячы палітзняволеных працуюць за літаральна 1,5 долара ў месяц. Калі на некаторых прадпрыемствах уведзены вымушаны чатырохдзённы тыдзень і затрымліваюцца заробкі.

Калі затрыманне на суткі – «адміністратыўка» – афіцыйна няўважлівая прычына для пропуску працы і падстава для звальнення.

Калі на суткі могуць забраць з бальнічнага – у нестабільным стане.

Калі звольненых па палітычных матывах робіцца ўсё болей. Калі начальнікі – не кваліфікаваныя спецыялісты, а стаўленікі спецслужбаў…

У нас ёсць шанец пабудаваць Новую Беларусь, дзе ўсяго гэтага не будзе. Давайце зробім гэта разам».