Дзень народзінаў за кратамі сустракае Уладзімір Дудараў

44 гады сёння спаўняецца Уладзіміру Дудараву, каардынатару ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі па Магілёўскай вобласці.

dudarau.jpg

Раней Уладзімір Дудараў працаваў у Магілёўскім гарвыканкаме. У 2018 годзе быў прызначаны намеснікам старшыні Магілёўскага гарвыканкама, курыраваў пытанні будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Раніцай 11 чэрвеня 2020 года ў галаўны офіс Белгазпрамбанка прыйшлі супрацоўнікі ДФР. Ператрус таксама праходзіў у людзей, звязаных з Бабарыкам. Тады быў затрыманы і Уладзімір Дудараў.
Віншуем палітвязня, зычым моцы і хутчэйшага вызвалення!
Адрас для віншаванняў: Турма №4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А.