Дзень народзінаў за кратамі: Андрэй Чапюк
Сёння Дзень народзінаў у Андрэя Сяргеевіча Чапюка — валанцёра Праваабарончага цэнтра «Вясна».
Андрэй быў затрыманы 2 кастрычніка ў Мінску супрацоўнікамі ГУБАЗіКа. Уся дзейнасць Андрэя Чапюка насіла выключна мірны, праваабарончы характар і была накіраваная на дапамогу людзям, якія пакутуюць за свае палітычныя погляды і перакананні, за абарону сваіх правоў.
9 кастрычніка Андрэю было прад’яўлена абвінавачанне па ч. 2 арт. 293 КК. 28 студзеня стала вядома, што супраць яго, а таксама супраць палітвязняў Акіхіра Гаеўскага-Ханады, Аляксандра Францкевіча і яшчэ некалькіх чалавек распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 285 КК.
Мы віншуем Андрэя, зычым яму здароўя, аптымізму і волі!
Павіншуйце палітвязня, даслаўшы яму вестку на адрас: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.