Дваім палітвязням са Жлобіна адмовілі ў памілаванні
Адмову ў памілаванні атрымалі яшчэ два жлобінцы: Віталь Прохараў, які быў непаўналетнім пры вынясенні прысуду, і Сяргей Бекарэвіч, паведамляюць праваабаронцы.
Раней пра адмову ў памілаванні стала вядома і ў дачыненні да Дзмітрыя Гопты, які мае псіхічнае захворванне.
Усе трое асуджаныя судом Жлобінскага раёна за падзеі ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 ў Жлобіне паводле двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх») і арт. 364 («Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў»).
Сяргея Бекарэвіча асудзілі да 2,5 гадоў калоніі, а Дзмітрыя Гопту і Віталя Прохарава — на 2 гады пазбаўлення волі. Усе яны пачалі адбываць пакаранне ў месцах зняволення.
Пры гэтым у снежні прадстаўнікі ініцыятывы «круглага стала» Юрыя Васкрасенскага паведамілі сваякам Гопты, што палітвязня могуць памілаваць да рэферэндуму, але ў выніку 5 студзеня даслалі яму адмову.