Два жыхары Жлобіна атрымалі «хатнюю хімію» за падзеі 9-10 жніўня
29 ліпеня суд Жлобінскага раёна разглядзеў крымінальную справу ў дачыненні да Іллі Груздзёва і Сяргея Якубенка, якіх вінавацілі ў актыўным удзеле ў групавых дзеннях, што груба парушаюць грамадскі парадак у ноч з 9 на 10 жніўня ў Жлобіне (ч. 1 арт. 342 КК).
Справу разглядаў суддзя Яўген Ерафееў. Бок дзяржабвінавачвання падтрымлівала Ціпашкіна, распавядае «Вясна».
Паводле абвінавачвання, Ілля Груздзёў, Сяргей Якубенка
сумесна з іншымі неўстаноўленнымі асобамі вечарам 9 жніўня прыйшлі ў
цэнтральную частку города Жлобіна, дзейнічалі сумесна і ўзгодненна, з мэтай
выказвання сваіх грамадска-палітычных поглядаў і пратэста супраць хода і
вынікаў выбараў, а таксама вядзення дэкструктыўнай дзейнасці, накіраванай на
абвастрэння напружанасці ў грамадстве, прынялі актыўны ўдзел у групавых
дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак і спалучаных з яўным
непадпарадкаваннем патрабаванням прадстаўнікоў улады. Пры гэтым, абвінавачаныя
сумесна з іншымі актыўнымі ўдзельнікамі мітынгу наўмысна перашкаджалі руху
транспарта і працы прадпрыемстваў: выйшлі і знаходзіліся на праезднай частцы
дарогі вул. Першамайскай, стаялі ў счэпцы, гучна крычалі і пляскалі ў далоні,
выкрыквалі лозунгі, свісцелі, дэманстратыўна і адкрыта адмаўляліся выконваць
патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі. У выніку такіх дзеянняў некалькі аўтобусаў
былі вымушаныя змяніць маршрут свайго руху, таксама вымушана спыніў працу
магазін “Мір прадуктаў”.
Абвінавачаныя прызналі віну поўнасцю. Пры гэтым Ілля
Груздзёў і Сяргей Якубенка паміж сабой знаёмыя не былі, камяні не кідалі, у
счэпцы не стаялі.
Якубенка прыйшоў у цэнтр горада ў кафэ, каб выпіць піва.
Праз некаторы час пабачыў, як людзі пачалі збірацца на вуліцы, з’явіліся і
міліцыянты. Натоўп выйшаў на праездную частку, пачалі выкрыкваць лозунгі, у тым
ліку «Жыве Беларусь» і «Милиция с народом», людзі камунікавалі паміж сабой. Пад «уздзеяннем натоўпу» Сяргей Якубенка таксама выйшаў на праезную частку. Паводле
відэазапіса, які быў паказаны абвінавачанаму, Якубенка выкрыкнуў у бок
міліцыянтаў выраз: «Вы супраць народу ідзеце». Кажа, што чуў, як міліцыя
загадвала людзям разыйсціся. Прызнае віну ў тым, што быў у стане алкагольнага
ап’янення, перашкаджаў руху транспарта і працы магазіна. Шчыра раскайваецца.
У судзе выступілі сведкі, некаторыя сведкі ў суд не
з’явіліся, пасля былі вывучаныя пісьмовыя матэрыялы справы.
У выніку суд пакараў абвінавачаных абмежаваннем волі без
накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу: Сяргея Якубенку тэрмінам на 3 гады, а
Іллю Груздзева — на 2 гады і 6 месяцаў.