Доктарку Магілёўскай абласной бальніцы Марыю Ляпёшкіну аштрафавалі на 870 рублёў
Сківічнага хірурга Магілёўскай абласной бальніцы Марыю Ляпёшкіну затрымалі 13 верасня і пакінулі за кратамі да суда. Сёння стала вядома, што над лекаркай у судзе Магілёўскага раёна адбыўся суд. Яе справы ў раскладзе суда не было, таму суд прайшоў фактычна ў закрытым рэжыме, паведамляе «Вясна».
Меркавана, Марыю Ляпёшкіну абвінавацілі па арт. 19.11 КаАП
(распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай
дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць). Суд пакараў жанчыну штрафам у
памеры 870 рублёў (30 базавых велічыняў).
Вядома, што адзін з праўладных тэлеграм-каналаў назваў
Ляпёшкіну стваральніцай чата «Медики с Народом Могилев», а таксама
адміністратаркай «Белых халатов».