У Магілёве затрымалі доктарку. Яна мела дачыненне да ТГ-канала «Медики с Народом Могилев»
Доктарка Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы Марыя Ляпёшкіна была затрыманая 13 верасня, на волю яна не выйшла. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал медыцынскай тэматыкі.
Прычыны затрымання дакладна невядомыя. Аднак у праўладным канале з’явілася паведамленне пра захоп ГУБАЗіКам чата «Медики с Народом Могилев».
Першапачаткова ў апісанні чату было сярод іншага напісана:
«Нашы патрабаванні: спыніць катаванні, збіццё і забойствы мірных грамадзян», а
таксама «Ніякай палітыкі». Пасля захопу чату сілавікі пакінулі паведамленне «Да
хуткай сустрэчы з кожным».
Чат «Медики с Народом Могилев» не знаходзіцца ў спісе
экстрэмісцкіх матэрыялаў міністэрства інфармацыі.
Марыя Ляпёшкіна — оталарынголаг, у гэтым лютым яна
прамільгнула ў сюжэце ОНТ пра тое, што магілёўская бальніца атрымала новае
абсталяванне, а лекары асвойваюць новыя методыкі.
Паводле «Нашай Нівы».