Дочкам Ганны Севярынец далі па 15 сутак

Сёння прайшоў суд над Любай і Жэняй, дочкамі настаўніцы і пісьменніцы Ганны Севярынец.

Ганна Севярынец. Фота: facebook.com

Ганна Севярынец. Фота: facebook.com


Любу і Жэню, дачок настаўніцы і пісьменніцы Ганны Севярынец, затрымалі ля чыгуначнага вакзала ў Мінску на антываенным пікеце 28 лютага. Сёння над імі адбыўся суд. Як паведамляе ў сваім фэйсбуку Ганна Севярынец, дзяўчатам далі па 15 сутак кожнай:
«Жэне 15 сутак, Любе 15. Трымаліся добра, Жэня спыталася ў сведкі-міліцыянта, ці не сорамна яму. Мяне ў залю не пусцілі, слухала пад дзвярыма. Напісала скаргу на дзеянні суддзі».