Для таго, каб арыштаваць жанчыну, яе затрымалі нібыта па падазрэнні ў крадзяжы
Трэнерку-масажыстку затрымалі нібыта па падазрэнні ў крадзяжы, але арыштавалі на 15 сутак за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі.

25-гадовую Святлану Чабатар затрымалі раніцай 4 траўня. Падставай для затрымання стала «падабенства з асобай, якая ажыццявіла крадзеж у краме "Міла"». Але пратакол у Цэнтральным РУУСе па арт. 24.3 КаАП супраць Святланы склалі за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі.
Сёння суддзя Вікторыя Шабуня разгледзела справу Святланы ў залі, закрытай на замок. Дзяўчыну арыштавалі на 15 сутак.