На затрыманага лекара Аляксандра Цялегу завялі крымінальную справу за «абразу» міліцыянтаў
За «абразу» праваахоўнікаў затрыманы беларус, які працуе лекарам у Расіі, паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на МУС.
На 41-гадовага ўраджэнца Барысава выйшлі аператыўнікі Гродзенскага ўпраўлення ГУУБ МУС. Аляксандра Цялегу затрымалі ў Барысаве 3 мая. Доктар працуе ў расійскім Нарыльску, а на радзіму прыехаў у красавіку ў адпачынак.
Барысавец пакінуў
шматлікія «абразлівыя» каментары ў адрас міліцыянтаў, работнікаў пракуратуры і
судоў.
Следчыя распачалі
крымінальную справу за абразу прадстаўнікоў улады.
Раней паведамлялася, што прызатрыманні Аляксандра Цялегу збілі.