Для абароны моўных правоў у Беларусі запусцілі бота
Бота распрацавала ініцыятыва «Умовы для мовы».
![photo_2021_01_02_15_49_42.jpg photo_2021_01_02_15_49_42.jpg](/img/v1/images/photo_2021_01_02_15_49_42.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Для абароны моўных правоў у Беларусі запусцілі бота — @sluchakbot
Праз яго ініцыятыва «Умовы для мовы» абяцае дапамагаць бараніць моўныя правы, дзяліцца прыкладамі бланкаў і дакументаў на беларускай мове, а таксама распавядаць, у якіх кампаніях можна пачуць беларускую мову ў адказ.