Чым адрозніваецца смяротнасць у Беларусі ад смяротнасці ва ўсім свеце?
Чаму беларусы не хочуць жыць? Ці адрозніваюцца прычыны смяротнасці ў Беларусі ад смяротнасці ва ўсім свеце? Чаму вынікі даследаванні Оксфардскага ўніверсітэта не адпавядаюць інфармацыі Белстата?
Паводле дадзеных міжнародных даследчыкаў, суіцыд — 4-я па частаце прычына смяротных зыходаў у Беларусі, у той час як у свеце гэта прычына смяротнасці толькі на 15-й пазіцыі. Але з Белстатам гэта не сыходзіцца.
Праект ourworldindata.org Оксфардскага ўніверсітэта паспрабаваў абагульніць і прааналізаваць асноўныя прычыны смяротнасці — і ў большасці дзяржаў у прыватнасці, і ў цэлым у свеце. Дадзеныя пра смяротныя выпадкі былі сабраныя за 2016 год.
У спіс краін, якія разглядаў Оксфардскі ўніверсітэт, трапіла і Беларусь. Згодна з апублікаванымі ў праекце дадзенымі, асноўныя прычыны смяротнасці ў нашай краіне некалькі адрозніваецца ад уласцівых свету ў цэлым.
Так, у Топ-5 асноўных прычын смерці ў свеце уваходзяць сардэчна-сасудзістыя захворванні, рак, рэспіраторныя захворванні, дибет і захворванні крыві, дэменцыя.
У той жа час у Топ-5 прычын смерці ў Беларусі, як сцвярджае праект, уваходзяць сардэчна-сасудзістыя захворванні, рак, дэменцыя, суіцыд, хвароба печані.
Адзначым, што гэты пералік не супадае з дадзенымі Белстата. Як раней пісаў Thinktanks.by, часцей за ўсё беларусы ў 2016 годзе паміралі ад хвароб сістэмы кровазвароту (па гэтай прычыне ў сярэднім кожныя восем хвілін памірае адзін чалавек), хвароб органаў стрававання (кожныя 24 хвіліны) і ад анкалогіі (кожныя паўгадзіны).
Далей у гэтым сумным спісе ідуць смерць ад сімптомаў, прыкмет і адхіленняў ад нормы, выяўленых пры клінічных і лабараторных даследаваннях; ад псіхічных адхіленняў; з-за самазабойства; ад хвароб органаў дыхання; ад вострага інфаркту міякарда; з-за смяротнага атручвання алкаголем; ад інфекцыйных і паразітарных хвароб; у выніку ДТЗ.
Паводле Thinktanks.by