Чатырох стачкамаўцаў «Нафтана» асудзілі кожнага на 15 сутак

Затрыманых 23 і 24 сакавіка чатырох стачкамаўцаў, якія зняліся ў відэа ў падтрымку галасавання на платформе «Голас», 25 сакавіка асудзілі, паведамляе «Радыё Рацыя» са спасылкай на стачкам «Нафтана»

Фота www.belarus.by

Фота www.belarus.by

Затрыманых 23 і 24 сакавіка чатырох стачкамаўцаў судзілі на Дзень Волі. Яны атрымалі па 15 сутак адміністрацыйнага арышту — паведамляе фэйсбук стачкама.

«Суткі» атрымалі Сяргей Лапуноў, Андрэй Шкірэнка, Аляксандр Капшуль, Аляксей Драбіцкі. «Ім давядзецца адседзець 15 сутак па надуманым абвінавачванні ў правядзенні несанкцыянаванага пікету. Астатнія чальцы стачкама пакуль на волі. Каля іх дамоў кругласутачна дзяжураць "ціхары"», – паведамляе стачкам.