Чаму не будзе параду 3 ліпеня? Адказвае Валерый Карбалевіч
Пра адсутнасць параду ў гэтым годзе пачалі гаварыць сёння, калі журналісты заўважылі, што ў ТБ-праграме на гэты дзень не запланавана адпаведнай трансляцыі.

Фота sn-plus.com
— Упершыню з 1999 году ў Беларусі не будзе параду. Ні на
Дзень Перамогі, ні на Дзень Незалежнасці 3 ліпеня, — піша Валерый Карбалевіч у сваім тэлеграм-канале. —
Мінулым годам насуперак усяму свету, які бараніўся ад ковіду, парад
дэманстратыўна правялі. А цяпер не. Чаму?
Мая версія палягае ў тым, што «змоўшчыкі» (Аляксандр Фядута,
Юрась Зянковіч, Рыгор Костусеў) падчас сваіх онлайн-перамоваў ускосна,
мімаходзь узгадвалі гэтую тэму.
У прыватнасці, Фядута казаў пра лёс прэзідэнта Егіпту Анвара Садата, якого забілі падчас параду ў 1981 годзе. А ў паведамленні расійскай ФСБ, якая актыўна садзейнічала выкрыццю «змовы», гаварылася, што пераварот збіраліся зладзіць ў Мінску 9 мая падчас параду Перамогі.
А Лукашэнка — вялізны перастрахоўшчык. Нікому нельга
давяраць. А раптам камусьці прыйдзе ў галаву рэалізаваць падобны сцэнар?