Ці напіша Дзед Мароз ліст па-беларуску?
Напярэдадні Калядаў і Новага года бацькі з дзецьмі могуць пісаць лісты Дзеду Марозу адразу па некалькіх адрасах. Але па ніводным не варта чакаць адказу па-беларуску.
Беларуская рэзідэнцыя Дзеда Мароза прымае лісты ў Белавежскай пушчы. Да 22 снежня можна замовіць і асаблівае віншаванне з паштоўкай і цацкай ад беларускага Дзеда Мароза. Але віншаванне будзе
па-руску.
Як пацвердзілі «Нашай Ніве» ў «Белпошце», ліст па-беларуску з беларускай рэзідэнцыі Дзеда Мароза не прыйдзе, такой паслугі няма.
Таксама як не прыйдзе з расійскай рэзідэнцыі ў Вялікім Усцюгу. Лістоў з Беларусі, як распавялі «Нашай Ніве» ў расійскай рэзідэнцыі, прыходзіць нямала, але адказы па-беларуску
не прадугледжаныя (толькі па-руску і па-англійску).
Не пішуць беларускамоўных лістоў і з Лапландыі. Лісты з лапланскай рэзідэнцыі Каляднага Дзеда лая можна атрымаць на англійскай, фінскай, рускай, японскай, каталонскай і іншых мовах. Але
беларускай у спісе няма.
Звязацца з беларускамоўным Святым Мікалаем дапаможа беларускі каталіцкі касцёл. Віншаванні дзецям ад Святога Мікалая моладзевая місія «Чыстае Сэрца» абяцае выслаць у адказ на
ліст па адрасе 220030, г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 1А. Не забудзьцеся пазначыць дакладны зваротны адрас!
nn.by