By_Help пра данаты: Спачатку здзяруць грошы, а потым усё адно пасадзяць

Некаторых людзей, якія раней шматкроць «заплацілі» за свае данаты «няправільным структурам», зноў затрымліваюць і абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве», папярэджвае By_Help.

_000031__logo_2_1.jpg

Ініцыятыва By_Help паведамляе, што да некаторых людзей, якія раней «добраахвотна» пералічылі грошы дзяржаве за свае данаты ў 2020 годзе, зноў прыходзяць сілавікі.

«Мы атрымліваем паведамленні, што тым, хто данаціў байполу або рэгулярна і шмат іншым фондам дапамогі, цяпер пагражае не выплата адкупных у стакратным памеры, а адразу справа аб здрадзе рэжыму — гэта да пятнаццаці гадоў у турме. Сёння стала вядома пра які ўжо выпадак, калі данацёру шыюць менавіта такі артыкул. Пры гэтым спачатку з вас паспрабуюць зрубіць грошы, а потым усё адно пасадзяць», — піша @by_help.