Будуюць мемарыял Халакосту: тэхніка нішчыць магілы, ездзіць па касцях і чарапах
«Кожны год, 3 верасня, пішу і нагадваю, распавядаю пра трагедыю Трасцянца. Менавіта ў гэты дзень у 1944 годзе адбыўся першы жалобны мітынг і пахаваньне парэшткаў загінулых» — Ганна Багданава, гісторык.
Менавіта гэты дзень мог бы стаць Днём памяці ахвяраў Трасцянца і, магчыма, у будучыні стане адной з сумных датаў перыяду нацысцкай акупацыі.
Але сёння падзялюся ўбачаным ва ўрочышчы Благаўшчына, дзе пачалося будаўніцтва мемарыяла памяці!
Урочышча Благаўшчына — месца масавага зьнішчэньня людзей у ваколіцах Трасьцянца ў 1942-1943 гг. Гэта месца страшнай трагедыі, дзе людзей спачатку расстралялі або забілі газам, а праз некаторы час, раскапаўшы магілы, спалілі.... і забыліся. Забыліся надоўга, яшчэ і хацелі схаваць трагедыю пад пластом сьмецця, зрабіўшы тут звалку!
Але памяць аб трагедыі жыла ў семʼях загінулых, хвалявала, а на паверхні зямлі пастаянна з'яўляліся касцяныя парэшткі, асабістыя рэчы, дзіцячыя чаравічкі... ці то чорныя капальнікі раскрадалі магілы, ці то сама зямля нагадвала пра трагедыю. І на самым вышэйшым узроўні было прынятае рашэнне аб стварэнні мемарыяла.
І вось на месцы масавых пахаваньняў загулі маторы экскаватараў і трактароў. Яны знішчаюць абрысы магіл, западзіны, якія там утварыліся, душаць сваёй магутнасьцю астанкі загінулых, змешваючы іх з пяском і смеццем... Ці такая памяць патрэбная загінулым?
У будучыні тут зьявіцца «добры еўрапейскі мэмарыял памяці», але памяці фальшывай, якая задавальняе толькі ідэалагічны апарат. Няхай дзіцячыя чарапкі, раздушаны пад коламі гэтай ідэалогіі, мучаць іх у начных жахах...
Меркаванні, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазіцыю рэдакцыі.
Паводле svaboda.org