Брэсцкія памежнікі канфіскавалі кнігу 1913 года
Як паведамляюць у прэс-службе Брэсцкай мытні, супрацоўнікамі пункта мытнага афармлення "Дамачава" была выяўленая старажытная кніга 1913 года выпуску. Гаворка ідзе пра кнігу ў цвёрдай вокладцы «LUDVIG VAN BEETHOVEN», выдадзенай у Мюнхене.
Кніга была выяўленая падчас надгляду асабістых рэчаў у жыхара Брэста. Мужчына, перасякаючы мяжу па «зялёным» калідоры, быў дагледжаны ва ўстаноўленым парадку. Тады памежнікамі і была выяўлена дадзеная кніга.
Варта адзначыць што, у адпаведнасці з заканадаўствам, друкаваныя выданні, чый век перавышае сто гадоў, падлягаюць дэклараванню пры перамяшчэнні іх праз мяжу. У выніку распачаты адміністрацыйны працэс, а кніга канфіскавана да суда.
Паводле belnovosti.by