Бяроза. Як разглядалі скаргу партыі БНФ
У Бярозе разглядзелі скаргу Берасцейскай абласной рады партыі БНФ.
![img_0441.jpg img_0441.jpg](/img/v1/images/img_0441.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У судзе Бярозаўскага раёна разгледжана скарга Берасцейскай абласной рады партыі БНФ на рашэнне Бярозаўскага райвыканкаму за неўключэнне 4-га сябра партыі ў выбарчую камісію на выбарчым участку №3. Там не ўключылі адзінага сябра партыі.
Затое адну траціну, як патрабуе выбарчае заканадаўства, склалі прадстаўнікі праўладных арганізацый, нягледзячы, што апазіцыйны кандыдат застанецца без свайго прадстаўніка ў камісіі.
Парушэнняў ў гэтым няма, лічаць як прадстаўнікі райвыканкама Глеб Лаўрыновіч, Віталь Мшар, так і памочнік пракурора Юрый Пракапчук.
Віталь Мшар кажа:
— Персанальнае адбылося галасаванне членамі выканкама. Ахарактарызаваная кожная кандыдатура. Я лічу, што парушаны выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь не быў.
![img_0476_1024x768.jpg img_0476_1024x768.jpg](/img/v1/images/img_0476_1024x768.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сябра праваабарончага цэнтра «Вясна» Сяржук Русецкі лічыць неўключэнне адзінага сябра ад апазіцыі як перадумовы для фальсіфікацый на тым участку, дзе будзе балатавацца моцны кандыдат ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Кабанаў:
— Улады, відаць, сур’ёзна ставяцца да аднаго з прэтэндэнта ў дэпутаты: Аляксандра Кабанава, які збіраецца балатавацца па гэтай акрузе ў раённы савет. Мы бачым, што там акрамя людзей, што гадамі сядзяць у выбарчай камісіі, кіраўнікі рознага ўзроўню трапілі ў камісію, хоць раней у гэтай камісіі не былі.
Суддзя Алена Нямкова, як гэта водзіцца заўсёды, падтрымала маніпуляцыі ўлады.
Рашэнне Бярозаўскага суда ўступіла ў законную сілу неадкладна і
абскарджанню ў касацыйнай інстанцыі не падлягае. Адзіны станоўчы момант, які
можна адзначыць у судзе: працэс поўнасцю
з удзелам усіх бакоў вёўся на беларускай мове.
www.racyja.com