Актывістку Саюзу палякаў Беларусі Анджаліку Арэхву выклікаюць у міліцыю

Жанчыну чакаюць у міліцыі сёння ў 16.00. Нагодай для выкліку стаў нібыта «экстрэмісцкі» пост у фэйсбуку.

photo_2022_04_18_22_02_14.jpg

Актывістку Саюзу палякаў Беларусі Анджэліку Арэхву выклікаюць у міліцыю. Прычым «запрашэнне» прыйшло на другі дзень каталіцкага Вялікадня.

«Другі дзень Вялікадня меў быць прыемным днём, праведзеным у сям’і. На жаль, адзін тэлефонны званок усё зламаў. У аўторак у 16.00 мяне запрасілі ў міліцыю на гутарку наконт інфармацыі на маёй старонцы, якая нібыта лічыцца экстрэмісцкай. Я не ведаю, пра якую інфармацыя ідзе гаворка і чым скончыцца заўтрашняя меркаваная размова. Сёння трэба быць гатовым да любой сітуацыі», — цытуюць словы жанчыны праваабаронцы са спысалкай на медыя, прызнанае ў Беларусі «экстрэмісцкім».

Нагадаем, Саюз палякаў Беларусі спазнаў чарговую хвалю рэпрэсій пасля выбараў 2020 года. Дагэтуль пад крымінальным пераследам застаюцца старшыня СПБ Анджаліка Борыс, якуя нядаўна перавялі пад хатні арышт, і журналіст Андрэй Пачобут — ён і цяпер за кратамі.