Актывіста Змітра Хведарука арыштавалі на 15 сутак
У чацвер прайшоў суд над актывістам, журналістам і былым маладафронтаўцам Змітром Хведаруком, якога затрымалі 8 снежня пасля ператрусу.
У РУУСе на актывіста склалі пратакол за «непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі» па арт. 24.3 КаАП, паведамляе Еўрарадыё.
Суд прызнаў Хведарука вінаватым і пакараў яго 15-сутачным арыштам.