Сілавікі прыйшлі да Зміцера Хведарука
Пра гэта у Фэйсбуку паведаміў сябра яго сям’і Сяргей Мельянец са спасылкай на допіс жонкі Змітра Аню.
«За Змітром Хведаруком прыйшлі сёння. Хто прыйшоў — вы самі ведаеце. Хрысціянін, багаслоў, педагог, пісьменнік. Неабыякавы чалавек. Мой сябар. Яго жонка Аня піша: “Да нас прыйшлі, Змітра забралі, пры мне не білі, але вельмі за яго перажываю. Не пішыце калі ласка і не тэлефануйце, толькі калі па справе”», — напісаў Мельянец.
Падрабязнасці пакуль невядомыя.
Зміцер Хведарук у нядаўнім мінулым вядомы як журналіст і актывіст «Маладога фронту».