Адвакат наведаў Таццяну Вадалажскую ў СІЗА

Адвакат наведаў сацыёлага Таццяну Вадалажскую ў СІЗА, паведамляецца ў запісе філосафа Уладзіміра Мацкевіча. Яна прасіла перадаць, што ўвогуле з ёй усё ў парадку, чытае знойдзеную ў камеры кнігу Уладзіміра Набокава, піша лісты.

23004592_1719336254763738_3230684229865176853_o.jpg

Таццяна Вадалажская, сацыёлаг, каардынатар Лятучага ўніверсітэта і сябра Каардынацыйнай Рады, была затрыманая 23 сакавіка падчас візіту ў Следчы камітэт з нагоды хадайніцтва аб выездзе ў Літву на лячэнне. Там ёй прад'явілі пастанову аб змяшчэнні пад варту.

Вадалажскую затрымлівалі ў жніўні 2021 года па крымінальнай справе аб арганізацыі або ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Праз 10 сутак яе адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.

Паводле reform.media.