Адвакат: Кастусёў адчувае сябе дрэнна, не можа спаць

КДБ дазволіў Рыгору Кастусёву, лідару БНФ і фігуранту "справы аб дзяржаўным перавароце", прайсці абследаванне. Пра гэта паведаміла яго адвакатка Інэса Аленская.

ryhor_kastusjou_narodny.org__1.jpg

У сярэдзіне ліпеня следчы адмовіўся змяніць меру стрымання старшыні Партыі БНФ Рыгору Кастусёву, яго з турэмнай бальніцы яго зноў вярнулі ў СІЗА КДБ.

Адвакатка Інэса Аленская распавяла: "Ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ, але яго па меры неабходнасці возяць да медыкаў на абследаванне. Як ён мне распавёў, да лепшым беларускім лекараў".

Інэса Аленская адзначыла, што Кастусёў адчувае сябе дрэнна, пастаянна скардзіцца на стан здароўя, не можа спаць па начах.

Раней сваякі апазіцыйнага палітыка распавялі, што ў Кастусёва ёсць падазрэнне на анкалагічнае захворванне. Па словах яго дачкі Кацярыны, Кастусёў мае патрэбу ў тэрміновай шпіталізацыі і правядзенні біяпсіі.

Рыгора Кастусёў быў затрыманы 12 красавіка 2021 года. Яго затрымалі адначасова з Аляксандрам Фядутам і юрыстам з ЗША Юрасём Зянковічам і абвінавацілі ў "змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам".

Паводле belaruspartisan.by,  @euroradio