Адміністрацыя МІПСА: Хочаце вучыцца — не займайцеся палітыкай (аўдыё)

На YouTube-канале ініцыятывы «Сумленныя людзі» з'явілася аўдыя размовы кіраўніцтва Міжнароднага інстытута працоўных і сацыяльных адносін (МИТСО) са студэнткай. Як вынікае з запісу, адміністрацыя спрабуе ціснуць на студэнтаў, каб яны спынілі пратэсты і забараняе ім ужываць назву ўніверсітэта.


Паведамляецца, што галасы з аўдыязапіса належаць прарэктару МІПСА Раману Іосіфавічу Дапіра, а таксама начальніку ўпраўлення выхаваўчай работы МІПСА Яшынай Таццяне Канстанцінаўне.
Што рабіць, калі з вамі праводзяць «прафілактычныя размовы» ва ўніверсітэце?⠀

  • Фіксуйце ўсе пагрозы на дыктафон або камеру. Як паказвае практыка, гэта дзейнічае ацвераджальна: неабгрунтаваных патрабаванняў становіцца менш, аднадумцаў — больш. Яшчэ адзін важны плюс — гэта дапаможа даказаць парушэнне вашых правоў пры звароце ў суд.

  • Папярэджвайце шантажыстаў, што напішаце заяву ў міліцыю і пагрозы будуць апублічаныя. Адпраўляйце факты з доказамі ў Тэлеграм, дзе вас звяжуць з юрыстамі і фондамі дапамогі.