Ці пазбавяць студэнтаў стыпендый за «суткі»? Мінадукацыі яшчэ не вырашыла
Улады прыдумалі новыя санкцыі супраць студэнтаў на мінулым тыдні: тых, хто прапускае больш як 10 гадзін заняткаў у месяц без «уважлівых прычын», могуць пазбаўляць стыпендый. У першую чаргу гэта пагроза для тых студэнтаў, якія былі затрыманы і адпраўлены «на суткі», паведамляе «Еўрарадыё».
Але ж ніякага канкрэтнага спіса «ўважлівых прычын» на сёння няма. Нават чыноўнікі дагэтуль не ведаюць, ці атрымаюць затрыманыя студэнты стыпендыі.
— Майму ўпраўленню трэба адказаць на гэтае пытанне. Таму падключыліся нашы юрысты. Мы яго абмяркоўваем. На сёння бачання, што [адміністрацыйны арышт. — Еўрарадыё] гэта няўважлівая прычына, у нас няма, — сказаў сёння на сустрэчы са студэнтамі БДУ кіраўнік упраўлення прафесійнай адукацыі Мінадукацыі Сяргей Каспяровіч.
Па гэтым пытанні міністэрства плануе ўзаемадзейнічаць і з пракуратурай, і з іншымі ведамствамі.