Адміністрацыя Telegram заблакавала адыёзны прапагандысцкі канал «Желтые сливы»
Праўладны тэлеграм-канал «Желтые сливы» перастаў адкрывацца ў карыстальнікаў мабільнага прыкладання на платформах Android і iOS.
«Желтые сливы», бадай, самы адыёзны праўладны канал. У ім публікуюцца абразлівыя, часта фэйкавыя, паведамленні пра лідараў беларускай апазіцыі і ўвогуле прыхільнікаў перамен.
Таксама сёння быў заблакаваны telegram-канал і ГУБАЗіКа, які вядомы публікацыямі «пакаяльных відэа». Губазікаўскі канал блакуецца ўжо дзявяты раз.