Абаронцам Курапатаў вярнулі скасаваныя штрафы за ўсталяванне крыжоў

Змітру Дашкевічу аднавілі скасаваны раней штраф, а Валеру Рабцаву пакаранне ў дзве базавыя велічыні замянілі на тры базавыя.

Усталяванне крыжоў у Курапатах. Фота Радыё Свабода

Усталяванне крыжоў у Курапатах. Фота Радыё Свабода

Пра гэта ў сваім Фэйсбуку паведаміўЗміцер Дашкевіч.
«Перад вялікай балбатнёй чалавека, які называе сябе прэзідэнтам, я атрымаў з Савецкага суду пастанову, якая скасоўвала штраф за ўсталёўку крыжоў у Курапатах з боку заслаўскай дарогі — і я вельмі здзівіўся. Пасля вялікай паўбатні пра жахі, якія наводзяць на "прэзідэнта" белыя крыжы, адбываўся перагляд справы, і вось ейныя вынікі: той жа штраф, толькі не на дзвюх старонках, а на трох.
Над абаронцам Курапатаў Валерам Рабцавым учынілі куды больш разумна: пасля адмены штрафу ў дзве базавыя, выслалі штраф у тры базавыя. Штраф будзем абскарджваць, у Курапатах, колькі Бог дасць сілаў, будзем стаяць», — напісаў Дашкевіч.

Пастанова аб спагнанні штрафу са Змітра Дашкевіча. Фота: Фэйсбук

Пастанова аб спагнанні штрафу са Змітра Дашкевіча. Фота: Фэйсбук

Нагадаем, не так даўно Зміцер Дашкевіч атрымаў пастанову з суду, што рашэнне пра знос крыжоў і штраф за іх усталяванне скасаваныя.
Таксама ён заклікаў далучацца да Курапацкай варты.