5 сакавіка 1953 года памёр Сталін

5 сакавіка 1953 года са свету сышоў Сталін. Прычынай смерці Сталіна стаўся інсульт, які здарыўся з савецкім правадыром 1 сакавіка 1953 года.



1935992_1147033808649034_8910775802673766347_n.jpg

Памёр той, памрэ і гэты. Такі плакат з'явіўся каля Павялецкага вакзала ў Маскве, паведамляе ў фэйсбуку Аляксей Навальны

Смерць Сталіна была вельмі нечаканай для вялікай колькасці савецкіх грамадзян.

Прычынай смерці Сталіна стаўся інсульт, які здарыўся з савецкім правадыром 1 сакавіка 1953 года. Яго знайшоў без прытомнасці, на падлозе ў адной са сталінскіх рэзідэнцыяў ахоўнік. 4 дні Сталін знаходзіўся ў цяжкім стане.

Па сведчаннях, Сталін паміраў доўга і вельмі цяжка. Шматлікія лекары намагаліся выратаваць жыццё дыктатара.

Як успамінала дачка Сталіна, яму нават накладалі п'яўкі на шыю, каб знізіць крывяны ціск. Перад самой смерцю, як піша Святлана Алілуева, «Сталін адчыніў вочы і паглядзеў на ўсіх, хто стаяў побач. Гэта быў страшэнны позірк, ці то звар’яцелы, ці то гнеўны і поўны страху перад смерцю. Потым ён раптоўна падняў левую руку ў верх і паказаў кудысьці наверх, гэты жэст быў незразумелы, ён быццам бы камусьці пагражаў». Праз момант правадыр камуністычнага свету памёр, гэта здарылася 5 сакавіка а 21 гадзіне 50 хвілін. Сталіну было 73 гады.

Смерць Сталіна выклікала плёткі і ўпэўненасць аб тым, што савецкага дыктатара забілі людзі з яго бліжэйшага атачэння.

А менавіта: Малянкоў, Берыя, Хрушчоў, Булганін. Нібыта яны атруцілі Сталіна, баючыся за сваё жыццё. Нейкіх навуковых доказаў гэтаму няма. Хаця сын Сталіна, Васілій увесь час казаў аб тым, што Сталіна менавіта забілі.

Пахаванне адбылося толькі 9 сакавіка. 3 дні савецкі народ развітваўся са сваім правадыром.

Тым не менш, пахаванне не адбылося без трагедыі — у выніку вялікай колькасці людзей, якія сабраліся развітацца са Сталіным, пачалася даўка, у якой па розных ацэнках загінула ад 100 да адной тысячы чалавек. Дадзеныя былі засакрэчаны. Цела Сталіна забальзаміравалі і паклалі побач з Леніным у маўзалеі, дзе ён заставаўся да 1961 году, пасля чаго яго пахавалі каля Крамлёўскай сцяны.

www.radyjo.net