2016-ы год для актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Кулакова пачнецца з чарговага суда

Стала вядомая дата разгляду адміністратыўнай справы актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Леаніда Кулакова — 5 студзеня.



eurabelarus_akcion_11.jpg

Актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Леанід Кулакоў. Фота з сайта spring96.org

Яго вінавацяць у арганізацыі несанкцыянаванага пікету, здзейсненага паўторна на працягу года (часта 3 артыкула 23.34 КаАП). Справу будзе разглядаць суддзя Першамайскага суда Мінска Юрый Гарбатоўскі.

10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека, актывісты “Еўрапейскай Беларусі” правялі ў цэнтры Мінска пікет, накіраваны на адмену смяротнага пакарання. “10 снежня — Дзень правоў чалавека! Жыццё дадзена Богам, а не катам. Не смяротнаму пакаранню!” — з такім плакатам выйшлі на акцыю актывісты, сярод якіх быў і Леанід Кулакоў.

Пазней Леанід Кулакоў паведаміў, што участковы інспектар узяў у яго пісьмовыя тлумачэнні наконт акцыі 10 снежня.

Актывіст кажа, што гэтым пікетам хацеў ад усёй душы павіншаваць праваабаронцаў з Міжнародным днём правоў чалавека і прыняццем Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.


spring96.org