З 1 лютага ў Беларусі істотна даражэюць цыгарэты

Аб гэтым паведамляе TUT.BY са спасылкай на міністэрства падаткаў і збораў. Кошты на некаторыя маркі вырстауць больш чым на 1,6 рубля.

smerc.jpg


Гарадзенская тытунёвая фабрыка «Неман», дапрыкладу, падвышае кошты на Pall Mall Nano Fusion — да 2,15 рублі (зараз — 2,05 рублі). Цыгарэты Rider City, Rider Desert, Rider Air, Rider Street, як паведамляе Міністэрства, падаражэюць на 1,64 рублі — з 0,86 да 2,5 рублі.
Кампанія "Тытунь-інвест" не будзе падвышаць кошты з 1 лютага. Але ў продажы таксама з'явяцца цыгарэты Winston XS Purple Impulse, якія будуць каштаваць 2,83 рублі.
Прадпрыемства «Беларусьгандль» і імпарцёр цыгарэт "ЭНЭРГА-ОІЛ" таксама падымуць кошты.
Нагадаем, у краінах ЕАЭС - Беларусі, Расіі, Казахстане, Кіргізіі і Арменіі - збіраюцца з 2024 года ураўняць акцызы на цыгарэты. Для нашай краіны гэта азначае істотнае падаражэнне
Таксама 24 студзеня Лукашэнка падпісаў Дэкрэт №2, які робіць больш жорсткім антытытунёвае заканадаўства. На электронныя цыгарэты будуць распаўсюджвацца тыя ж прававыя нормы, што і на звычайныя тытунёвыя вырабы. Напрыклад, будзе забаронена выкладваць вадкасці для электронных цыгарэт у вітрынах. Будуць уведзеныя забароны на рэкламу электронных цыгарэт, а таксама продаж вадкасці для іх непаўнагадовым. Таксама ў дакуменце пашыраны спіс месцаў, у якіх цалкам забаронена паліць.